Кансультацыя "Далучэнне дзяцей да традыцый сям'і, роду" - Галенская Л.У.
17.01.2023Адной з умоў захавання этнапедагагічнай спадчыны як у рамках адной сям’і, так і паміж пакаленнямі з’яуляецца яе перадача праз традыцыі і звычаі.
У першыя гады жыцця дзіцяці слова родных і блізкіх людзей і песціць, і забаўляе, і суцяшае, і карае, і навучае. Найбольш даступнымі для ўспрымання ў раннім узросте з’яўляюцца калыханкі, забаўлянкі, немудрагелістыя песенкі, дражнілкі, лічілкі, гульні, прыказкі, прымаўкі. Праз гэтыя жанры вуснай народной творчасці дзеці спасцігаюць мелодыю мовы, яе рытміку.
Праз калыханкі, якія спяваліся ля калыскі дзіцяці матуляй, каб хутчэй супакоіць яго і прыспаць, даносіліся слава пяшчоты, клопату, любов да дзіцяці.
Праз фалькло дзеці знаёмяцца з міфалагічнай асобай – баем, які ходзіць па сцяне з лапцікамі для сябе і для дзяцей. Дзецям спяваюца пра “сон”, “дрымоту”, якіх можа прывесці “кот”. Кот – першая жывёліна, з якой знаёмілася дзіця. Існавала меркаванне, што манатоннае мурканне ката спрыяла моцнаму, спакойнаму сну.
Пацешкі ці забаўлянкі суправаджалі дзеянні дзяцей, калі тыя пачыналі хадзіць, пашыралі іх знаёмства з роднай моваю, мелі некаторы выхаваўчы сэнс, напрыклад прывучвалі дзяцей да неабходных рухаў, спрыту, кемлівасці. Забаўлянкі суправаджаюць гушканне дзіцяці, гойданне яего на назе, пацігванне за ручкі і г.д.
У дзіцячых песнях цудоўна спалучаюцца роднае слова, мелодыя, кампазіцыя, рытм, якія таксама маюць выхаваўчы сэнс.
У дражнілках у вершаванай форме высмейваецца “супраціўнік”, яго імя, знешні выгляд, рысы характару.
Лічылкі – невялічкія, вершаванага характару творы, якія дапамагаюць вызначыць чарговасць у гульні і яе ведучага. Рытм адыгрывае важную ролю ў лічылках.
З дапамогаю гульні, элементы якой перадаваліся ад бацькой дзецям, ад старэйшых дзяцей малодшым, ад бабы (дзеда) унукам, дзеці вучыліся традіцыйным уяўленням аб побыце, культуры, семейных адносінах. Так, праз гульні, звязаныя з сямейнымі ролямі (“У маці”, “У бацьку”, “У няньку”), з сямейнымі зносінамі (“У госці”), з сямейнымі абрадамі (“У вяселле”, “У хрэсьбіны”, “У пахаванне”), дзеці засвойвалі цэлы шэраг пытанняў аб сямейным укладзе беларусаў.
У народзе казалі: “Ад добрага бацькі – добрыя дзеці, ад ліхога – ліхія”, “Ад злой маткі – злыя і дзеткі”.
Народнае меркаванне сцвярджала, што блізкія, роднасныя стасункі паміж членамі сям’і, іх сваякамі спрыяюць перадачы этнакультурнай інфармацыі.
Народная думка сцвярджае:”Бацькі – лепшыя настаўнікі”, “Бацькоўская навука да веку помніцца”. Бацькі даюць прыклады павагі да старэйшых людзей, і ў першую чаргу да сваіх бацькоў.
Вялікае значэнне мела імя, якое давалі дзіцяці пры нараджэнні. Гэта з’яўлялася фактам далучэння яго да роду бацькоў і дзядоў (продкаў). Калі чалавек меў нацыянальнае імя (Алесь, Янка і інш.), то ён хутчэй усвядамляў сябе прадстаўніком сваёй нацыі.
Здаралася, што адно і тое ж імя пераходзіла з пакалення ў пакаленне, асабліва па мужчынскай лініі. Лічылася, што разам з іменем перадаваліся лепшыя рысы характару сваяка, захоўвалася памяць аб памершых блізкіх людзях. Імя для хлопчыка, у асноўным, выбіраў бацька, для дзяўчынкі – маці.